Беларускі ВПК і звычайныя прадпрыемствы працавалі на вайсковыя патрэбы Расіі. Размова ідзе пра дэталі для рэактыўных і артылерыйскіх снарадаў, ваеннай оптыцы, МАЗах, аўтацыстэрнах і сістэмах адлюстравання інфармацыі. Міністэрства прамысловасці Беларусі не проста выконвае асобныя замовы. Лукашэнкаўскія чыноўнікі прапаноўвалі Расіі пашыраць вытворчасць ваеннай прадукцыі і выкарыстоўваць вольныя магутнасці беларускіх заводаў для патрэб расійскага абароннага комплексу, заяўляюць прадстаўнікі BELPOL.
Следчыя сцвярджаюць, што праз Мінпрам прасоўваліся прапановы для Расіі, абмяркоўвалася загрузка заводаў, пашырэнне вытворчасці і выкарыстанне свабодных магутнасцяў. У арганізацыі ёсць інфармацыя пра датычнасць БелОМА, МАЗ, Легмаш, Мінскага падшыпнікавага заводу, БАЗ, Віцебскага заводу электравымяральных прыбораў, ІЦЦ «Гарызонт» да вырабу вайсковай прадукцыі для Расіі.
Крыніца: BELPOL/юл